wd wp Пошук:

Наступленне ў Шах Валі Кот

Наступленне ў Шах Валі Кот — пяцідзённая аперацыя войскаў ISAF падчас вайны ў Афганістане, якая праводзілася аўстралійскім кантынгентам міжнароднай кааліцыі сумесна з Афганскай Нацыянальнай Арміяй, пры паветранай падтрымцы амерыканскай авіяцыі, з 10 па 14 чэрвеня 2010 года. Аперацыя праходзіла ў раёне Шах Валі Кот правінцыі Кандагар.

Перадумовы

Наступленне ў Шах Валі Кот было накіравана супраць сіл Талібану ў рэгіёне і быў падрыхтавана сіламі ISAF, імкнучыся забяспечыць бяспеку ў правінцыі Кандагар[2]. У аперацыі прымалі ўдзел аўстралійскія спецпадраздзялення і салдаты Афганскай Нацыянальнай Арміяй, падтрыманыя вайсковымі верталётамі ЗША[2].

Ход аперацыi

Аўстралійскія камандас 2-га дыверсійнага палка пачалі аперацыю 10 чэрвеня, аднак пазней іх падтрымалі падраздзялення SASR, так як баевiкi пачалі контратаку[1]. Барацьба была асабліва інтэнсіўная у другі дзень аперацыі, калі ў аўстралійскіх і афганскіх салдат адкрылі агонь талiбы падчас іх высадкі з верталётаў[3]. Пасля пяці дзён баёў паўстанцы пакінулі раён[2].

Пасля аперацыі прадстаўнік ISAF заявіў, што ў баях удзельнічала больш за 100 баевiкоў[4]. Камандуючы аўстралійскімі сіламі на Блізкім Усходзе, генерал-маёр Джон Кэнтвел заявіў, што аперацыя «нанесла моцны ўдар па паўстанцкім сілам і ўнесла вялікі ўклад у забеспячэнне бяспекі сіл ISAF, засяроджаных у правінцыі Кандагар і суседніх раёнах» і таксама павысіць бяспеку ў правінцыі Урузган[2]. Падчас аперацыі аўстралійскія войскі захапілі вялікая колькасць зброі ў якасцi трафеяў[3].

Вынiкi

Міністэрства абароны Аўстраліі сцвярджала, што падчас аперацыі было знішчана «значная колькасць паўстанцаў», але не прадаставіла канкрэтных дадзеных[5] . Адзін аўстралійскі салдат і адзін афганскі салдат былі параненыя варожым агнём падчас аперацыі, таксама некалькі верталётаў былі пашкоджаныя[1]. Прадстаўнік ISAF заявіў, што ні адна грамадзянская асоба не была паранена падчас аперацыі[4].

Пазней, падчас далейшых аперацый у рэгіёне, 21 чэрвеня, пацярпеў крушэнне верталёт ЗША UH-60 на поўначы правінцыі Кандагар. Загінулі 3 аўстралійскіх камандас і амерыканскі пілот, сем аўстралійцаў і амерыканскі член экіпажа былі сур’ёзна параненыя[6][7].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Oakes, Dan. Australian troops in fierce combat with insurgents (нявызн.) (17 June 2010). Праверана 17 June 2010.
  2. 1 2 3 4 Combined Afghan and Australian force targets major insurgent cell (нявызн.). Press release. Australian Department of Defence.
  3. 1 2 ADF says Diggers inflicted ‘substantial’ losses to insurgents in Shah Wali Kot district (нявызн.) (16 June 2010). Праверана 17 June 2010.
  4. 1 2 ISAF Public Affairs Office. Insurgents Driven Out of Shah Wali Kot (нявызн.) (недаступная спасылка). Press release. International Security Assistance Force. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2010. Праверана 17 June 2010.
  5. Dorling, Philip. Digger wounded in huge ‘disruption’ offensive against Taliban (нявызн.) (17 June 2010). Праверана 17 June 2010.(недаступная спасылка)
  6. 3 diggers die in Afghan chopper crash (нявызн.) (21 June 2010). Праверана 21 June 2010.
  7. 3 Aussie soldiers killed in Afghanistan (нявызн.), 3AW Radio (21 June 2010). Праверана 22 June 2010. Архівавана 23 чэрвеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Канфлікты 2010 года
Катэгорыя·Вайна ў Афганістане (2001—2021)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бітвы Аўстраліі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі