wd wp Пошук:

Настасся Віктараўна Кінунен

Настасся Віктараўна Кінунен (у дзявоцтве: Дубарэзава) (14 сакавіка 1985, горад Гарадок) — беларуская біятланістка, а ў мінулым лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў лыжных гонках.

Кар’ера

У лыжным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў кастрычніку 2007 года, тады ж першы раз трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Дубарэзавай 123-е месца ў сезоне 2009-2010.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: спрынт - 42-е месца, дуатлон 7,5 7,5 км - 53-е месца, эстафета - 10-е месца, мас-старт на 30 км - 44 - е месца.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным лыжным чэмпіянаце свету, на чэмпіянаце 2009 года, стартавала ў чатырох гонках, лепшы вынік - 40-е месца ў мас-старце на 30 км.

Па заканчэнні сезона 2009-2010 перайшла з лыжных гонак у біятлон. У біятлонным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў снежні 2010 года, у сакавіку 2011 года ў першы раз трапіла ў ачковую зону на этапе Кубка свету, заняўшы 40-е месца ў спрынце. Па выніках сезона 2010-2011 заняла 96-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

У сезоне 2011-2012 ужо на 3 этапе Кубка свету ў Хохфільцэне ўпершыню ў кар’еры трапіла на кветкавую цырымонію, заняўшы 10-е месца ў спрынтарскай гонцы. На 4 этапе ў Оберхофе ў спрынтарскай гонцы заняла 7-ю пазіцыю, не дапусціўшы ніводнага промаху. На першай у сезоне гонцы з масавым стартам заняла 10-е месца.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадку
Катэгорыя·Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лыжнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»