wd wp Пошук:

Насельніцтва Рэспублікі Сербскай

Насельніцтва Рэспублікі Сербскай складаюць галоўным чынам сербы. Апроч іх у Рэспубліцы жывуць баснійскія мусульмане, харваты і інш.

Общие данные

Этнічны склад, улучаючы ўнутрана перасунутых асоб
Год Сербы  % Баснійцы  % Харваты  % Іншыя  % Усяго
1991869 85455,43440 74628,08144 2389,19114 4947,301 569 332
19961 427 91296,832 3442,215 0281,040,01 475 288
20061 267 00088127 000858 000470,01 439 673
Заўвага 1: «Іншыя» меншасці з Былой Югаславіі
Заўвага 2: дадзеныя на 2006 год

Паводле ацэнак 2010 года колькасць насельніцтва склала 1 433 038 жыхароў[1]. Такім чынам, яна зменшылася на 2141 чалавека ў параўнанні з 2009 годам. Адной з прычын скарачэння насельніцтва стаў адмоўны натуральны прырост. Лік нованароджаных скараціўся на 4,3%. Сярэдні ўзрост маці, якая нараджае першае дзіця, склаў 25,9 гадоў. Сярэдні век кабет, якія нараджаюць, павялічыўся на 1 год і склаў 27,7 гадоў, аднак з’яўляецца найменшым сярод краін рэгіёна. 85% дзяцей нараджаюцца ў зарэгістраваным шлюбе. Дзіцячая смяротнасць складае 4 на 1000. Сярод краін рэгіёна дадзены паказнік ніжэй толькі ў Славеніі[1].

Смяротнасць у параўнанні з 2009 годам зменшылася на 1,9%. Сярэдняя працягласць жыцця — 72,1 года. У сярэднім, кабеты ў РС жывуць на 5 гадоў даўжэй мужчын[1].

З 2007 года змяншаецца колькасць складзеных шлюбаў. На тысячу жыхароў у сярэднім даводзіцца 4 новыя шлюбы. У 2010 годзе самым старым жаніхом стаў 90-гадовы мужчына, а нявестай — 85-гадовая кабета. Сярэдні ўзрост нявестаў — 27,4 гадоў, узрост першага шлюбу — 25,9 гадоў. Сярэдні ўзрост жаніхоў — 31 год, а ўзрост першага шлюбу — 29,2 гадоў[1].

Значным фактарам у дэмаграфіі Рэспублікі Сербскай з’яўляюцца міграцыі. Прыкладна палову з унутраных міграцый складаюць перасоўванні паміж Рэспублікай Сербскай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны. Траціна міграцый даводзіцца на перасоўванні паміж абшчынамі Рэспублікі[1]. Міграцыям найболей схільныя жыхары ва ўзросце 20-29 гадоў. Большая частка — кабеты. Тым часам як сярод мігрантаў старэй 30 гадоў пераважаюць мужчыны[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Статистика РС за 2011 год(серб.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2012.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэспубліка Сербская