Народыцкі раён[1] (укр.: Народицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Народычы[1] (укр.: Народичі).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 9408 чалавек, плошча — 1284 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 64 сяла.