Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) — структура, створаная падчас палітычнага крызісу і пратэстаў у Беларусі з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. Прынцыпы дзейнасці НАУ ўхвалены Каардынацыйнай радай 26 кастрычніка 2020 года. Згодна праграмы паўнамоцтвы НАУ спыняюцца ў дзень уступлення на пасаду новага Прэзідэнта Беларусі.
28 кастрычніка 2020 года член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі Павел Латушка заявіў аб стварэнні народнага антыкрызіснага кіравання[2][3], якое адказна за пачатак перамоў, а таксама забяспечыць стабільнасць у Беларусі на перыяд пераходу ўлады[4].
6 лістапада Павел Латушка заявіў, што беларуская апазіцыя будзе заклікаць замежныя дзяржавы спыніць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і пачаць крымінальны пераслед тых, хто адказны за гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян[5][6].
11 лістапада НАУ апублікавала два сцэнарыя па транзіту ўлады ў Беларусі[7][8][9].
14 лістапада НАУ апублікавала дадзеныя з унутраных справаздач МУС Рэспублікі Беларусь па колькасці затрыманых і колькасці пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з імі, за перыяд з 9 жніўня па 3 лістапада ў Беларусі было затрымана больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і здзяйсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні»[10][11]. За гэты ж час супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
НАУ сумесна з ініцыятывай BYPOL займаліся рэалізацыяй праекта «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»[12]. 1 снежня 2020 года адбылася прэзентацыя праекта[13].