wd wp Пошук:

Нарманскі шлем

Нарманскі шлем — тып еўрапейскага шлема. Шырока ўжываўся ў Еўропе ў X—XIII ст. Агульнапрынятая назва «нарманскі» з’яўляецца не цалкам дакладнай, таму што ў Скандынавіі падобных шлемаў не знойдзена (Гл. таксама каркасны шлем). Аднак на дыване з Байо ўсе воіны выяўленыя менавіта ў іх, адсюль назва. Найстарэйшы захаваны ўзор — шлем князя Чэхіі Вацлава (X ст.).

Канструкцыя металічная, паўсферычная, сфераканічная або яйкападобная формы, часта з плоскім наноснікам. Ва некаторых варыянтах да шлема магла далучацца барміца або хаўберк. У Еўропу трапілі з Усходу, магчыма, праз землі Русі[1]. Большасць нарманских шлемаў скляпаныя з некалькіх пласцін, але з XII ст. сустракаліся і маналітныя.

Зноскі

  1. На думку Кірпічнікава.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Шлемы