wd wp Пошук:

Нарві

Нарві (стар.-сканд.: Narfi) — у скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), сын Локі і Сігюн; бацька Ноты, якая з’яўляецца ўвасабленнем ночы.

У старажытнаскандынаўскай літаратуры

Рамянямі, якімі быў прывязаны Локі, паслужылі кішкі яго сына Нарві

Нарві згадваецца ў «Малодшай Эдзе» («Бачанне Гюльві», частка 33: «Жонку яго клічуць Сігюн, а сына іх — Нары або Нарві»[1]) як сын Локі і Сігюн[2][3]. Затым ён з’яўляецца ў 50-й частцы, зноў як «Нары або Нарві»:[4]

Локі ўжо няма чаго было спадзявацца на літасць. Асы прыйшлі з ім у адну пячору, узялі тры плоскіх каменя і паставілі на рабро, прабіўшы ў кожным па адтуліне. Потым яны захапілі сыноў Локі, Валі і Нары, або Нарві. Ператварылі асы Валі ў ваўка, і ён разарваў на шматкі Нарві, свайго брата. Тады асы ўзялі яго кішкі і прывязалі Локі да тых трох камянёў.

У празаічным пасляслоўі да «Перабранцы Локі» змяшчаецца кароткі пераказ той жа гісторыі, магчыма, узыходзячы да тэксту Сноры Стурлусана[5]. Аднак тут ужо Нарві ператвораны ў ваўка: «ён [Локі] быў звязаны кішкамі сына свайго Нары, а сын яго Нарві ператварыўся ў ваўка»[3]. Сын Локі па імі «Валі» ў гэтай версіі адсутнічае, хоць у некаторых выданнях яго не зусім карэктна згадваюць замест «Нары» для лепшага ўзгаднення з тэкстам малодшай Эдды. Дзеля Хель (дачкі Локі) вядомы кенінг «сястра ваўка [то бок Фенрыра] і Нарві»[6], а ў частцы «Мова паэзіі» Малодшай Эды сам Локі названы «бацькам Хель, Нары і Алі»[7].

У Малодшай Эдзе («Бачанне Гюльві», частка 10-я) згадваецца таксама ётун Нарві (або Нёрфі). Ён бацька дачкі па імі Нота (Nótt)[8].

Меркаванні даследчыкаў

Інтэрпрэтацыя гэтага міфалагічнага вобраза абцяжараная. Не зусім ясна ці з’яўляюцца «Нарві» і «Нары» адным і тым жа персанажам, і ці ёсць у іх (ці ў яго) нейкая ўзаемасувязь з ётунам, бацькам Ноты[9]. Паколькі імя Нарві згадваецца ў сувязі з Хель і Нотай, некаторыя даследчыкі схільныя бачыць у ім «дэмана смерці», а яго імя выводзяць ад старанарвежскага nár («труп»)[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Снорри Стурлусон, 1970, с. 31
  2. 1 2 Simek, 1993
  3. 1 2 Lindow, 2001
  4. Снорри Стурлусон, 1970, с. 51
  5. Dronke, 1997
  6. Abram, 2006
  7. Снорри Стурлусон, 1970, с. 64
  8. Снорри Стурлусон, 1970, с. 19
  9. Lindow, 2001, p. 236—237

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Турсы
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта