wd wp Пошук:

Нанэ Анан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анан.

Нанэ Анан (шведск.: Nane Annan; 1944, Стакгольм, Швецыя) — шведская праваабаронца. Жонка сёмага Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) Кофі Анана. Пляменніца шведскага дыпламата Рауля Валенберга.

Біяграфія

Злева направа: Кофі Анан, Нанэ Анан, Брэд Піт, Анджэліна Джалі. 26 студзеня 2006, Давос, Швейцарыя.

Нанэ Лагергрэн нарадзілася 1944 годзе ў Стакгольме, скончыла факультэт юрыспрудэнцыі ў Стакгольмскім універсітэце ў 1968 годзе.

У 1975 годзе ўладкавалася працаваць памочнікам суддзі ў шведскім судзе.

Удзельнічала ў распрацоўцы заканадаўчых праектаў як памочнік сакратара ў шведскім парламенце (19761981) і як эксперт у шведскай камісіі па этнічных прадузятасцяў і дыскрымінацыі (19791980). У 1981 годзе яна ўладкоўваецца ў юрыдычную службу Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў у Жэневе і да 1983 года працуе там. У 1983 годзе яе запрашаюць працаваць у галоўным офісе ААН у Нью-Ёрку і яна пераязджае туды.

Нанэ выйшла замуж за Кофі Анана[2] ў 1984 годзе ў Нью-Ёрку. Пасля таго, як яе муж у 1997 годзе становіцца генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яна паказвае сябе як паслядоўны змагар з праблемамі тысячагоддзя, такімі як: беднасць, праблема дзяцей, якія не маюць магчымасці атрымаць адукацыю, гендарная роўнасць, пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.

Нанэ Анан — куратар праграмы ЮНЕСКА па Годзе Чыстай Вады (2003), змагар за чысціню навакольнага асяроддзя. Яна адна з удзельнікаў распрацоўкі плана сістэмы папярэджання цунамі.

Захапляецца мастацтвам і з’яўляецца мастачкай[3].

Зноскі

  1. Pas L. v. Nane Maria Lagergren // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Кофи Аннан | Генеральный секретарь ООН (RU).
  3. Nane Annan — Kofi Annan Foundation

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Мастакі Швецыі