wd wp Пошук:

Наньшань

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Наньшань (кіт.: 南山) — горная сістэма ў Кітаі паміж Цайдамскай катлавінай на поўдні і пустыняй Алашань на поўначы. Часам разглядаецца як частка Куньлуня.

Даўжыня каля 800 км, шырыня да 320 км. Складаецца з некалькіх кароткіх высокіх хрыбтоў, размешчаных паралельна або кулісападобна, якія цягнуцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзяляюцца падоўжанымі далінамі. Асноўныя хрыбты: Ціляньшань, Сулэнаньшань з вышынямі да 6346 м, Улан-Дабан, Дакэн-Дабан, Кукунор. Паўночныя хрыбты ўзвышаюцца над пустыняй Алашань да 4500 м, адносныя перавышэнні паўднёвых схілаў Наньшаня каля 1500 м. Паўднёвыя адгор’і часта ўтвараюць рады кароткіх кражаў. Складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карставы альпійскі рэльеф, каля 1000 ледавікоў. Зледзяненне развіта пераважна ў Заходнім Наньшані пераважаюць ледавікі даўжынёю 1-2 км. Снегавая лінія зніжаецца з захаду на ўсход ад 5200 да 4200 м.

Большая частка Наньшаня адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку Цэнтральнай Азіі, паўднёва-ўсходнія раёны — да басейна р. Хуанхэ. Рэкі мнагаводныя вясной і летам.

На захадзе пераважаюць пустыні і стэпы, на ўсходзе — лесастэпы і стэпы, хваёвыя лясы, лугі.

Радовішчы жалезных і поліметалічных руд.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Горы Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат