wd wp Пошук:

Нанахімія

Нанахімія — раздзел хіміі, які даследуе ўласцівасці, будову і асаблівасці хімічных ператварэнняў наначасціц, фактычна гэта спалучэнне традыцыйнай хіміі і нанатэхналогій. Нанахімія выкарыстоўваецца ў хімічных, матэрыялазнаўчых і фізічных, навуковых, а таксама інжынерных, біялагічных і медыцынскіх прымяненнях.

Нанахімія не звязана з атамнай структурай злучэнняў, хутчэй, гаворка ідзе пра розныя спосабы пераўтварэння матэрыялаў, выкарыстанне іншых ступеняў свабоды атамаў, якія кантралююць паводзіны матэрыялу. Часцей за ўсе незвычайныя ўласцівасці нанаматэрыялаў звязаны з т.з. памерным эфектам - якаснай змены фізіка-хімічных уласцівасцяў і рэакцыйнай здольнасці пры змене колькасці атамаў або малекул у часціцы. Звычайна дадзены эфект назіраецца для часціц памерам менш за 10 нм, хоць дадзеная велічыня мае ўмоўнае значэнне. Нанахімія цесна связана з калоіднай і супрамалекулярнай хіміяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раздзелы хіміі
Катэгорыя·Нанатэхналогія
Катэгорыя·Калоідная хімія