Налібоцкі металургічны камбінат. Заснавана ў 1830 г. як рудня каля мястэчка Налібакі Ашмянскага павета (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці). У 1846 г. працавалі 93 гутнікі і 100 руднікаў. У 1852 г. пабудаваны і далі прадукцыю Руднянскі чуганаплавільны і Клецішчанскі жалезаапрацоўчы заводы, якія склалі камбінат. У 1852 г. на камбінаце былі 3 домны, 7 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні, стопудовы молат і 2 пракатныя станы. Выпускаў чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1858 г. працаваў 561 рабочы, здабыта 2 млн пудоў руды, выпушчана 80 тыс. пудоў жалеза. У 1871 — 1877 гг. Клецішчанскі завод пераўтвораны ў машынабудаўнічы, у гэты перыяд заводы былі здадзены ў арэнду і называўся машынабудаўнічым вагонарэйкавым заводам. У 1895 г. атрымана 50 тыс. пудоў паласавога і сартавога жалеза.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |