Надмагілле Паўла Гальшанскага — рэнесанснае скульптурнае надмагілле(руск.) бел. віленскага біскупа Паўла Гальшанскага (? — 1555) ў Віленскім кафедральным саборы, створанае ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 г[1][2].
Гальшанскі ляжыць у свабоднай позе. Левай рукой ён падпірае галаву, правай падтрымлівае кнігу. Масіўная фігура нябожчыка у багатым царкоўным адзенні, драпіраваным свабоднымі складкамі. Рэалістычна перададзена партрэтнае падабенства, падкрэслены рысы валявога, уладарнага характару. Старэчы твар, зрэзаны маршчынамі, пазбаўлены ідэалізацыі. Дэкаратыўная акаймоўка складаецца з тыповых рэнесансных элементаў — раслінных матываў, галовак пуці[2].