wd wp Пошук:

Надзя Буланжэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буланжэ.

Надзя Буланжэ

Надзя Буланжэ (16 верасня 1887, Парыж, Францыя - 22 кастрычніка 1979, Парыж, Францыя) — французскі музыкант, дырыжор, педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і патомных музыкантаў: бацька - кампазітар, лаўрэат Вялікай Рымскай прэміі, выкладчык вакалу ў Парыжскай кансерваторыі. Маці - спявачка Раіса Мышэцкая, нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Надзя пачала вучыцца музыцы (арган, кампазіцыя) з 9-гадовага ўзросту. З 1903 дапамагала Г. Форы ў яго арганным музіцыраванні ў царкве Ла Мадлен ў Парыжы. Скончыла Парыжскую кансерваторыю.

Пасля смерці каханай сястры Лілі ў 1918 годзе пакінула кампазітарства, цалкам прысвяціўшы сябе выкладанню і прапагандзе музыкі. Пачынаючы з 1920 года выкладала ў Нармальнай школе музыкі, затым у Амерыканскай кансерваторыі ў Фантэнбло і іншых установах.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе