wd wp Пошук:

Надзея Мацвееўна Муранская

Надзея Мацвееўна Мура́нская (сапраўднае Мурынава) - спявачка (сапрана) і педагог другой паловы 19 ст.

Біяграфія

Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (клас К. Эверардзі). Выступала ў Казані, Вільні, Пецярбургу, у Мінску з гастрольнымі трупамі на сцэне Мінскага гарадскога тэатра (18911893 і 19021903).

Адзін з першых вакальных педагогаў на Беларусі, арганізавала Мінскую вакальную студыю.

Творчасць

Валодала мяккім прыемным голасам, артыстычнасцю, выключным пачуццём ансамбля. Сярод партый: Тамара («Дэман[ru]» А. Рубінштэйна), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Антаніда («Жыццё за цара» М. Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж. Меербера), Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Донна Анна («Дон Жуан» В. А. Моцарта) і інш. У 18941895 гадах спявала ў Пецярбургу з Ф. Шаляпіным у операх «Трубадур» Дж. Вердзі (Леанора), «Кармэн» Ж. Бізэ (Мікаэла), «Фаўст» (Маргарыта).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Постаці Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расійскай імперыі