Надвірнянскі раён[1] (укр.: Надвірнянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Надвірна[1] (укр.: Надвірна).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 115551 чалавек, плошча — 1293,6 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 3 пасялковых і 27 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 41 сяло.