wd wp Пошук:

Навум Абрамавіч Лапідус

Навум Абрамавіч Лапідус (руск.: Лапидус Наум Абрамович; 1908, в. Лапічы Асіповіцкі раён — 1976) — савецкі цяжкаатлет. Адзін з заснавальнікаў беларускай цяжкай атлетыкі. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1965).

Біяграфія

Выхадзец з сям’і друкарскага пераплётчыка. У 1915 г. сям’я Лапідуса пераехала ў Мінск. У 1924 г. скончыў школу ФЗН, працаваў на заводзе. У юнацтве захапіўся гіравым спортам, цяжкай атлетыкай і хутка дамогся добрых вынікаў. У 1926—1951 гг. удзельнічаў у спаборніцтвах усесаюзнага маштабу. У 1932—1936 гг. чатыры разы станавіўся чэмпіёнам СССР па штанзе ў самай лёгкай вазе. У 1928—1947 гг. сем разоў быў прызёрам усесаюзных першынстваў, выступаючы за каманду «Дынама» (Мінск). Усталяваў 25 рэкордаў СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У 1951 г. скончыў факультэт фізічнага выхавання Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Працаваў трэнерам па цяжкай атлетыцы ў Мінскай школе алімпійскага рэзерву. Падрыхтаваў дзесяткі майстроў спорту, чэмпіёнаў Беларусі, Узброеных сіл, СССР і Еўропы, рэкардсменаў краіны.

Узнагароды

Заслугі Лапідуса адзначаны званнямі заслужанага майстра спорту СССР (1936), суддзі міжнароднай катэгорыі па цяжкай атлетыцы (1968).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Цяжкаатлеты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Суддзі міжнароднай катэгорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне