wd wp Пошук:

Навум Ілліч Жолудзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жолудзеў.

Навум Ілліч Жолудзеў (1922—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай Белгародска-Харкаўскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта, Герой Савецкага Саюза, гвардыі малодшы сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе. У Савецкай Арміі з 1941 г.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 г. Камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Жолудзеў адным з першых у палку 29.09.1943 г. на падручных сродках пераправіўся праз Дняпро у раёне в. Келеберда (Крэмянчугскі раён Палтаўскай вобл) і мінамётным агнём прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка.

У баі за ўтрыманне і расшырэнне плацдарму на правым беразе 05.10.1943 разлік знішчыў да роты гітлераўцаў, падавіў 3 агнявыя кропкі.

У 1944 скончыў курсы парторгаў. У 1946 г. скончыў курсы перападрыхтоўкі камсаставу, у 1950 г. — Мінскі юрыдычны інстытут. З 1970 г. падпалкоўнік Жолудзеў у запасе.

Жыў у Мінске. Працаваў старэйшым юрысконсультам «Белспортлато».

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Навум Ілліч Жолудзеў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску