wd wp Пошук:

Наварудскі сельсавет

Навару́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Руда.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Азёрскага сельсавета перададзены вёскі Дубінка, Маркішы і Саламянка[1]. 10 снежня 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 снежня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парэцкага раёна