Навапскоўскі раён[1] (укр.: Новопсковський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Луганскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Навапскоў[1] (укр.: Новопсков).
Утвораны ў 1931 годзе. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2015 года складае 34 709 чалавек, плошча — 1623 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 36 сёлаў.