wd wp Пошук:

Міява

Міява (славацк.: Myjava, венг.: Miava) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Міява каля падножжа Белых Карпат на поўначы Загорскай нізіны. Асаблівасцю Міявы з’яўляецца факт, што гэта адзіны раён Славакіі з перавагай лютэран. Насельніцтва каля 13 тыс. чалавек.

Гісторыя

Міява была заснавана ў 1586 годзе бежанцамі з паўднёвай Славакіі, якія ратаваліся ад турэцкага нашэсця. Пазней сюды прыйшлі перасяленцы з Оравы і Трэнчына. У XVIII стагоддзі ў горадзе ўзнікаюць шматлікія цэхі. У канцы XIX стагоддзя пачынаецца заняпад Міявы. Насельніцтва масава эмігруе ў ЗША, асабліва ў г. Літл Фолс. У 1937 годзе адкрыццё заводу арматуры змяняе эканамічную сітуацыю на больш спрыяльную. Актыўная індустрыялізацыя працягнулася і ў 1950-х.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1586 годзе