wd wp Пошук:

Міхел Мюлдэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюлдэр.

Міхел (Мішэль) Мюлдэр (нідэрл.: Michel Mulder, 27 лютага 1986) — ролікабежац і канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, бронзавы прызёр на дыстанцыі 1000 м. Двухразовы чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор’і (2013, 2014), срэбны прызёр на 500 м (2012). Чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па хуткасным бегу на ролікавых каньках.

Спартыўная кар’ера

На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года. Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у лістападзе 2011 года, стаўшы другім на 500 м.

10 сакавіка 2012 года атрымаў першую перамогу на этапах Кубка свету, перамогшы на дыстанцыі 500 м на фінале Кубка свету ў Берліне.

Брат-блізнюк — Роналд Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар, удзельнічаў на Алімпіядзе 2010. Міхел адабрацца на Алімпіяду не змог, назіраў за выступленнем брата ў якасці гледача на трыбуне.

У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на 500 м. У першым забегу заняў 5-е месца. У другім забегу перамог, усталяваўшы рэкорд катка, і пабіўшы асабісты рэкорд на 1 сотую.

Летам 2012 года ўсталяваў сусветны рэкорд на 300 м у бегу на роліках — 22.58.[1]

У верасні 2012 года стаў чэмпіёнам свету ў бегу на роліках на дыстанцыі 500 м.[2]

У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор’і, усталяваўшы на чэмпіянаце рэкорд свету па суме.

У 2014 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор’і.

Зноскі

  1. Michel Mulder: ‘wereldrecordhouder’ 300m Архівавана 26 студзеня 2013.
  2. Historisch goud voor Michel Mulder Архівавана 5 лістапада 2012. (гал.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зволе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Блізняты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па канькабежным спорце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта