wd wp Пошук:

Міхаіл Якубік

Міхаіл Якубік (31 сакавіка 1914, в. Чучавічы , Лунінецкі павет — 28 кастрычніка 1966, Лодзь, Польшча) — брыгадны генерал Войска Польскага.

Біяграфія

У 1925—1931 годзе быў вучнем прыватнай гімназіі ў горадзе Лунінцы. У 1935—1938 гадах адбываў вайсковую тэрміновую службу ў 4-м лётным палку ля горада Торунь (Польшча), на працягу якой у 1937 годзе скончыў курс пілатажу на самалёце «РВД-8». У 1943 годзе скончыў школу танкавых войск імя Пушкіна ў г. Рыбінск (РСФСР). З мая па ліпень 1943 года быў унтэр-афіцэрам інструктарам у 1-ым Варшаўскім танкавым палку. Са снежня 1943 года нёс службу ў 1-ым авіяцыйна-знішчальным палку «Варшава», займаў чарговыя пасады: пілота, старшага пілота, камандзіра звяна, намесніка камандзіра 3-яй эскадрыллі па-палітычна выхаваўчай частцы (ад 29 верасня 1944 года), намеснікам камандзіра палка па-палітычна-выхаваўчай частцы (ад 1-га студзеня 1945 да чэрвеня 1946 года). Прымаў удзел у баявых вылетах авіяцыі 1-ай Арміі Войска Польскага ад Варшавы да Берліна.

8 кастрычніка 1953 года было прысвоена званне «Брыгадны генерал».

Пахаваны на вайсковых могілках у Павознках на Алеі Славы ў Варшаве.

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка