wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Савановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савановіч. Міхаіл Фёдаравіч Савановіч (7 лістапада 1955, в. Дальнія Бандары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1955 года ў в. Дальнія Бандары Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-механік.

Працаваў вядучым інжынерам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, намеснікам дырэктара ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска; інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Маскоўскага раённага камітэта КПБ г. Мінска; у камерцыйных структурах; загадчыкам аддзела арганізацыйнай і кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; саветнікам-кансультантам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, кіраўніком спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

З’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», дзевяццю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы