wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў. Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (16 мая 1921, Крычаў — 30 чэрвеня 1993) — беларускі краязнавец, музейны работнік, заслужаны работнік культуры БССР (1979), стваральнік Крычаўскага краязнаўчага музея, навуковы супрацоўнік, дырэктар Краязнаўчага музея (1961—1982).

Біяграфія

Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў нарадзіўся ў сям’і рабочага будаўніка. У 1939 годзе закончыў 9 класаў. Зарабіў грошы на цагельным заводзе і пакінуў Крычаў. Даехаў да Абхазіі і ўладкаваўся там на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. У верасні 1940 г. быў прызваны на ваенную службу ў армію. 16 верасня 1940 г. за деянні, якіх ён не рабіў, ваенны трыбунал прыгаварыў яго да 5-ці гадоў лагераў. Калі пачалася вайна Мельнікаў уцёк з лагераў Варкуты, каб трапіць на фронт. Але яго напаткала лагерная пагоня. За ўцёк яму дадалі яшчэ 8 гадоў зняволення. 7 кастрычніка 1950 г. Мельнікава датэрмінова вызваляюць.

Пасля вяртання дамоў архіў і бібліятэкі сталі яго рабочым месцам.

Крок за крокам, працуючы ў архівах і бібліятэках Ленінграда, Масквы, Мінска, Магілёва вёў пашуковую работу, запісваў успаміны старажылаў і збіраў па кроплям гісторыю свайго роднага краю. 15 кастрычніка 1961 года адкрыўся краязнаўчы музей у г. Крычаве.

Памяць

На будынку Крычаўскага краязнаўчага музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, адна з вуліц Крычава носіць яго імя.

Творы

Артыкулы

Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве