wd wp Пошук:

Міхаіл Фаміч Чуйкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чуйкін. Міхаіл Фаміч Чуйкін (2 кастрычніка 1933, в. Міхалінава, Дубровенскі раён — 12 студзеня 1967) — работнік горнай прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Біяграфія

Пасля службы ў арміі ў 1956 годзе пачаў працаваць на Кіраўскім рудніку ў Мурманскай вобласці, спачатку насільшчыкам, затым праходчыкам, а пасля заканчэння курсаў (1964) — майстрам-узрыўніком.

У 1961 годзе ён у ліку першых гарнякоў прыйшоў на цяжкі ўчастак — будаўніцтва другой чаргі рудніка і працаваў там у складзе хуткаснай горнапраходчай брыгады. Унёс вялікі ўклад у справу своечасовага ўвода новых магутнасцей руднай базы.

За выдатныя вытворчыя дасягненні пры будаўніцтве і асваенні вытворчых магутнасцей горнаруднай базы ў сакавіку 1965 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

12 студзеня 1967 года пры выкананні службовых абавязкаў яго жыцце трагічна абарвалася. У горадзе Кіраўск адна з вуліц носіць імя Міхаіла Фаміча Чуйкіна.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе