wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбнікаў. Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў (12 красавіка 1954, г. Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 6 студзеня 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ў 1976 годзе. Размеркаваны ў ДПІ «Мінскпраект» у майстэрню Ю. М. Градава і Л. М.  Левіна, у 1976—1989 гадах працаваў на пасадах архітэктара, старэйшага архітэктара, вядучага архітэктара. У 1989—1992 гадах вядучы архітэктар АП «Белпраект». У 1993—2002 гадах галоўны архітэктар праектаў у ААТ «Інстытут „Мінскграмадзянпраект“». У 2002—2010 гадах начальнік АКМ-4 УП «Мінскпраект». У 2011—2018 гадах дырэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Рыбнікава М. В.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года.

Творчасць

Асноўныя творчыя працы (аўтар, кіраўнік творчага калектыва): храм-помнік у гонар Усіх Святых, у памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай; рэканструкцыя і рэстаўрацыя Беларускага дзяржаўнага цырка; тэлепорт Рэспублікі Беларусь; адміністрацыйны будынак па вул. К. Цэткін (вуліца Караля, 51); крытыя тэнісныя корты па вул. Жудро — усе ў г. Мінску.

Рыбнікаў М. В. кіраваў творчымі калектывамі па рэканструкцыі і рэстаўрацыі Мірскага замка, аб’ектаў Верхняга горада ў г. Мінску. З’яўляецца аўтарам рэканструкцыі будынка па вул. Старавіленскай, 4 пад Прэзідэнцкі спартыўны клуб, будынка па вул. Румянцава, 6 пад Сусветны банк, жылых дамоў па вул. Гая ў г. Мінску, рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Э. Пашкевіч у г. Мінску пад гасцініцу і інш. аб’ектаў.

Узнагароды

Узнагароджаны Прэміяй Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ імя Караля У. А. (1998; М. У. Рыбнікаў, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна), нагрудным знакам Беларускага саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве» (2010), дыпломамі Саюза архітэктараў Беларусі за лепшыя праекты і пабудовы (1995—2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Тагіле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута