wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысюк. Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк (17 лютага 1937, в. Вялікія Якавічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 кастрычніка 1997) — беларускі ўрач-фізіёлаг, біяфізік. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1985).

Біяграфія

Скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1958), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1964—1970 — асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, 1971—1989 — дацэнт, прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі, 1987—1997 — загадчык кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі, адначасова прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне механізмаў рэгуляцыі сістэмы транспарту кіслароду ў норме і паталогіі; выясненне значэння змянення роднасці крыві да кіслароду і фарміраванню прыстасавальных рэакцый.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Асобы