wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчынін. Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін (1846[1], Курск[2] — 1894) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.

Біяграфія

Паходзіў са старадаўняга роду курскіх дваран, нарадзіўся ў Курску[2].

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1846 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Курскай гімназіі(руск.) бел., пасля чаго ў 1867-72 вучыўся ў Пецярбургскім Будаўнічым вучылішчы, якое скончыў па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць

Пасля заканчэння вучылішча М. Вашчынін быў прыкамандзіраваны да Тэхніка-Будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі з адлічэннем у распараджэнне таварыства севастопальскай чыгункі, якая будавалася ў той час, а ў канчы 1873 года пераведзены на растова-ўладзікаўказскую чыгунку, дзе яму даручылі вытворчасць саманных пабудоў[1]. У 1875-78 гадах удзельнічаў у збудаванні станцыённых будынкаў[2] і мастоў на ўральскай горназаводскай чыгункі: тут ім, між іншым, пабудаваны вакзал 1-га класа ў г. Пярмі. У 1878 годзе паступіў на дзяржаўную службу малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення ў Магілёве і разам з тым на працягу шасці гадоў выконваў абавязкі гарадскога архітэктара[1]. З 1885 года М. Вашчынін займаў пасаду губернскага інжынера ў Віцебску і прымаў дзейны ўдзел ва ўсіх падуладных будаўнічаму аддзяленню тэхнічных працах[1].

Творчасць

У 1878 годзе ў Магілёўскай губерні збудаваў пяць мураваных цэркваў, з якіх адна на месцы стаянкі Пятра I у г. Чавусах, у час барацьбы са шведамі[1]. Акрамя гэтага трохпавярховы мураваны будынак для паралельных класаў і кватэры начальніка жаночай гімназіі, двухпавярховы драўляны будынак гарадскога вучылішча і рамеснай школы, з домам пры іх для наглядчыка, гаспадарчыя пабудовы для воінскага абозу і запасныя вайсковыя крамы і парахавы пограб[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 69 (руск.)
  2. 1 2 3 Вощинин Михаил Сергеевич(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Чавусаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе