wd wp Пошук:

Міхаіл Рымінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рымінскі. Міхаіл Рымінскі (1769, Ігумен) — танцоўшчык, спявак і драматычны акцёр[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1769 годзе ў Ігумене. Прыгонны А. Тызенгаўза[1]. Быў акцёрам у Тэатры Антонія Тызенгаўза.

Пасля смерці А. Тызенгаўза ў 1785 годзе паводле яго завяшчання «15 танцорак і 18 танцораў» сталі ўласнасцю караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ў складзе балетнай трупы пераехалі ў Варшаву. З гэтага часу танцоўшчыкі і танцоўшцыцы А. Тызенгаўза сталі ядром «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці»[1].

Міхаіл Рымінскі выступаў на каралеўскіх сцэнах, як драматычны акцёр і спявак у «прадстаўленнях французскіх» у Нацыянальным тэатры(руск.) бел.. Магчыма, у 1795 годзе працаваў у варшаўскіх антрэпрызах С. Галніцкага і К. Аўсінскага[1].

Творчая дзейнасць

Пачаў акцёрскую дзейнасць у Тэатры Антонія Тызенгаўза. У 1795—1797 гадах у балетнай трупе ў Львове. У часы Станіслава Аўгуста быў найбольш папулярным балетным артыстам, выконваў партыі гераічнага плана[1].

Сярод партый: Гілас («Гілас і Сільвія» Ф. Гасэка(руск.) бел.), Капітан Сандор («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Алонза («Кора і Алонза» І. Г. Наўмана(фр.) бел.), Адоніс («Венера і Адоніс»), Марк Антоній («Клеапатра і Марк Антоній»)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Паводле кн. Барышев Г. І. «Театральная культура Беларуси 18 в.» Мн., 1992

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1797 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Танцоўшчыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1769 годзе
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1770 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў