wd wp Пошук:

Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яфрэмаў. Міхаі́л Рыго́равіч Яфрэ́маў (27 лютага (11 сакавіка) 1897 — 19 красавіка 1942) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1940). Герой Расійскай Федэрацыі (31.12.1996, пасмяротна).

У гады грамадзянскай вайны арганізаваў паспяховы рэйд бронецягнікоў на Баку, сталіцу Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што спрыяла хуткаму падзенню АДР і ўсталяванню савецкай улады ў рэспубліцы. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1930), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года: камандуючы 21-й арміяй, Цэнтральным фронтам, войскі якіх у ліпені — жніўні 1941 года абаранялі дняпроўскія рубяжы на гомельскім напрамку (Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, абарона Гомеля). Потым намеснік камандуючага Бранскага фронта, камандуючы 33-й арміяй на Нара-Фамінскім кірунку пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Трагічна загінуў (паводле афіцыйнай версіі — застрэліўся) падчас няўдалага контрнаступлення ў рамках Ржэўска-Вяземскай аперацыі ў 1942 годзе.

Зноскі

  1. Ефремов Михаил Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Mikhail Grigorievich Efremov // TracesOfWar

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Камандуючыя франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Ржэўскай бітвы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі