Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў (нар. 1964, Светлагорск) — беларускі дызайнер, мастак, архітэктар, педагог.
1980—1984 — вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.
1984—1989 — вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, спецыяльнасць «Праектаванне інтэр’ераў»). З 1989 года выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 2002—2010 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання. Дацэнт.
З 2003 — дарадца Беларускай акадэміі архітэктуры.
У 2011 — архітэктар Беларускага павільёна на 54 біенале сучаснага мастацтва ў Венецыі, вялізную прастору якога напоўніў 3-х павярховымі канструкцыямі.
У 2014 — архітэктар Выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» (БЕЛЭКСПА, Мінск)
Адначасова займаецца жывапісам. З 27 чэрвеня па 7 ліпеня 2012 года ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску праходзіла выстаўка жывапісу Міхаіла Шыкава «Іншая варона»[1].
З 22 ліпеня па 23 жніўня 2014 у тым жа музеі экспанаваўся жывапісны праект Шыкава «Сады»[2].