wd wp Пошук:

Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў

Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў (1908, в. Бель 3, цяпер злілася з в. Бель 1, Крычаўскі раён — 21 лютага 1944) — беларускі савецкі журналіст[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1930-1933). Рэдагаваў раённыя газеты — чавускую «Калгасны сцяг» і дубровенскую «За сацыялістычнае будаўніцтва», з 29 студзеня 1939 г. — рэспубліканскую маладзёжную газету «Чырвоная змена». У гады Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Калінінскім фронце, на падпольнай працы на Віцебшчыне, са студзеня 1943 года рэдактар падпольнай газеты «Звязда», член рэдкалегіі газеты «Чырвоная змена» (абедзве газеты выпускаліся ў зоне Мінскага партызанскага злучэння)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Барашков Михаил Парфёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта