У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудкоўскі. Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).
У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.
Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7].