wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудкоўскі. Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

Зборнікі вершаў

Памяць

Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.

Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 мая 2022.
  2. «Першыя вёрсты» на gants-region.info
  3. «Сінія Брады» на gants-region.info
  4. «Позвы» на gants-region.info
  5. «Векавечная бацькаўшчына» на gants-region.info
  6. «Засцярога» на gants-region.info
  7. «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“» на gantsevichi.museum.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе