wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мятлікаў. Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў (нар.5 лютага 1964, Доўск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі.

Біяграфія

У 1987 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці знешняя палітыка і дыпламатыя.

У 1986—1997 гадах працаваў у моладзевых і грамадскіх арганізацыях. У 1997 годзе — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — слухач аддзялення акадэмічнай падрыхтоўкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2000—2003 гадах — кіраўнік Прадстаўніцтва Арлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2003—2006 гадах — дырэктар вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Белакватрэйдсэрвіс». У 2006—2007 гадах — галоўны дарадца, намеснік кіраўніка сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2007—2011 гадах — кіраўнік сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2016 гадах старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

З ліпеня 2016 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе