wd wp Пошук:

Міхаіл Міронавіч Мартынюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартынюк. Міхаі́л Міро́навіч Мартыню́к (20 снежня 1925, Ліхачы[1], Пружанскі павет Палескага ваяводства, Другая Рэч Паспалітая — 16 верасня 2017, Масква, Расія) — савецкі і расійскі навуковец. Доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны прафесар Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мірона Мікалаевіча Мартынюка, быў старэйшым у сям’і з яшчэ шасцю дзецьмі[2]. З 1933 года навучаўся ў Ліхацкай польскай школе[3], з 1938 — у пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча[4], пасля прыходу Саветаў перайшоў у сярэднюю школу № 2 і ўвесну 1941 года скончыў 7 класаў.

З пачаткам ВАВ Ліхачы былі акупаваныя нацыстамі. 17 ліпеня 1942 года Міхалаў бацька быў расстраляны немцамі з усімі мужчынамі вёскі ў пакаранне за напад партызанаў на паліцэйскі ўчастак, сам Міхась уратаваўся толькі дзякуючы веданню нямецкай мовы[2]. Пасля сканчэння акупацыі служыў у зенітным артылерыйскім палку і працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў мясцовай школе. У 1947 скончыў Пружанскае педагагічнае вучылішча[3], навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, працаваў настаўнікам у вёсках Краснае, Руднікі, мястэчку Малечы, горадзе Івацэвічы.

У 1955 годзе пераехаў у Маскву, дзе выкладаў у электратэхнічным тэхнікуме[3]. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага абласнога педінстытута[ru]. З 1963 года выкладаў фізіку ва ўніверсітэце дружбы народаў імя Патрыса Люмумбы. Прафесар кафедры дастасоўнай фізікі, заслужаны прафесар універсітэта[5].

Аўтар больш як 120 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку двух манаграфій.

Зноскі

  1. Martyniuk, 2006
  2. 1 2 Дарья Грекулова. По следам воспоминаний // Дружба. — Российский университет дружбы народов, 30 июня 2010. — № 12 (1386). — С. 4.
  3. 1 2 3 Зялевіч, Алена Адданы сын навукі: 16 верасня не стала Міхаіла Міронавіча Мартынюка(нявызн.). Раённыя будні (26 кастрычніка 2017).
  4. Юрый Зялевіч. Вышэй крыжоў і ордэнаў узнагарода — вучні вашы… // «Раённыя будні». — 5 кастрычніка 2002. — С. 3.
  5. Заслуженные профессора Университета(руск.) . Главная / О РУДН / Кадровый состав. Российский университет дружбы народов. Праверана 23 снежня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты