wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мураўёў.

Міхаіл Мураўёў (1863)

Граф Міхаі́л Мікала́евіч Мураўё́ў (Мураўё́ў-Ві́ленскі, у ліберальных і народніцкіх кругах[2][3] званы «Мураўёў-вешальнік»[2][4] ці «Мураўёў-людаед»[5], руск.: Михаил Николаевич Муравьёв; 1 (12) кастрычніка 1796 — 10 верасня 1866) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Дзяцінства і маладосць

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генеральнага штаба. Удзельнічаў у Вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў «бітве народаў» пад Дрэздэнам. Пасля вяртання на радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў «Саюз благадзеяння» (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерні, прымае ўдзел у арганізацыі ў рослаўльскім павеце шырокай дапамогі галадаючым.

Пасля радыкалізацыі руху дзекабрыстаў, калі ў Статут «Саюза» быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем, выходзіць з сяброў арганізацыі. За ўдзел у «Саюзе» быў арыштаваны, але цалкам апраўданы.

Губернатарская пасада

У 1826 годзе Мураўёў прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней — у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў.

У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 — член Дзяржаўнага савета, у 18501857 віцэ-прэзідэнт Расійска геаграфічнага таварыства, у 18571861 — Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян.

Задушэнне паўстання 1863—64 гадоў

Карыкатура 1898 года на адкрыццё ў Вільні помніка генерал-губернатару М. Мураўёву

Падчас паўстання 1863—64 гадоў Мураўёў быў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка змагаўся з паўстанцамі. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім «ваенным падаткам». Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае.

У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек паводле розных падлікаў было саслана ў Сібір[6]. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.

Акрамя гэтага, шырока вядомы яго дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі — «Што не дарабіў расійскі штых — даробіць расійская школа».

Пазнейшая кар’ера

З 1863 года — генерал ад інфантэрыі. 1 мая 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга края з атрыманнем тытулу графа і наймення «Віленскі». У красавіку 1866 — старшыня следчай камісіі па справе Каракозава.

Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбургу. У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік (зруйнаваны польскімі ўладамі на пачатку 1920-х гадоў). Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры.

Лёс віленскага помніка

У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы і ўключэння Вільні ў яе склад напачатку 1920-х гадоў польскія ўлады здзейснілі максімальна магчымы здзек — са знесенага помніка Мураўёву ў Вільні пабудавалі грамадскія гарадскія прыбіральні. Мінімум адна з іх была цэлай у 1990-х гадах[7]

Цікавыя факты

16 красавіка 1866 года на абедзе ў Англійскім клубе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэт быў моцна раскрытыкаваны калегамі: паэтамі, публіцыстамі. Сітуацыю, якая склалася вакол Някрасава пасля прачытання оды, апісаў Карней Чукоўскі ў творы “Паэт і кат” Архівавана 22 верасня 2013.:

Цвердзяць, што двулічча Някрасава ні ў чым не адбілася з такой відавочнасцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь…», «ідзі і гінь…», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», « кідайся проста ў полымя і гінь», - чаму пасля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газеты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакаранняў смерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. graf Mikhail Nikolaevich Muravev // The Peerage
  2. 1 2 Ильин П. В. Прощённые декабристы, участники Тайных обществ и военных выступлений 1825-1826 гг., освобождённые от наказания декабристы как исследовательская проблема // Освободительное движение в России. : Межвузовский сборник научных трудов. — Саратов: 2003. — В. 20.
  3. Комзолова А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае во второй половине 1850-х — 1870-х годах. М. 2003
  4. Склейнис Г. А. М. Н. Муравьёв в «Сибирском» романе Н. Г. Чернышевского «Пролог» и в романе В. В. Крестовского «Две силы»(руск.)  // Россия и АТР : научный журнал. — Владивосток: Институт истории, археологии и этнографии народов Дальнего Востока ДВО РАН., 2006. — В. 4. — С. 191—196. — ISSN 1026-8804.
  5. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 257
  6. Паводле расійскіх звестак — каля 2500; ўэльскі гісторык Норман Дэвіс падае звесткі аб 8000 сасланых — паводле яго меркавання, гэта была найбуйнейша высылка за ўсю гісторыю Расіі
  7. Ф. Аскидов. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши]. Родина (исторический журнал) № 12 — 1994, стр. 75

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Род Мураўёвых
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Паліцмайстры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Графы
Катэгорыя·Міністры дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Гісторыя Літвы
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Мураўёвы
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Магілёўскія губернатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Гродзенскія губернатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Віцэ-губернатары Віцебскай губерні
Катэгорыя·Курскія губернатары
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе