wd wp Пошук:

Міхаіл Маркавіч Барадзін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадзін. Міхаі́л Ма́ркавіч Барадзі́н (Грузенберг) (9 ліпеня 1884, Янавічы, Віцебская губерня — 29 мая 1951) — расійскі рэвалюцыянер, агент Камінтэрна[4], савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч[5].

Біяграфія

У 1903 уступіў у РСДРП, бальшавік.

У 19041905 жыў у эміграцыі ў Берне. Падчас Рэвалюцыі 1905—1907 — на падпольнай працы ў Рызе. Дэлегат Тамерфорскай канферэнцыі бальшавікоў і IV (Аб’яднальнага) Стакгольмскага з’езду РСДРП[5].

У канцы 1906 эміграваў у Вялікабрытанію. З пачатку 1907 да ліпеня 1918 жыў у ЗША, дзе арганізаваў школу для палітычных эмігрантаў, стаў бачным дзеячам рускай палітычнай эміграцыі ў ЗША. «Адзін рускі бальшавік, які ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года і затым шмат гадоў правёў у вашай краіне», — пісаў пра яго ў жніўні 1918 года ў Лісце да амерыканскіх рабочых Ленін[6].

Праца ў Камінтэрне

У 1918 годзе паводле ўказання Леніна накіраваны ў Швецыю для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з дарэвалюцыйным фінансаваннем партыі бальшавікоў, адкуль у студзені 1919 года (пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне) высланы разам з групай бальшавікоў і англійскіх агентаў (Вацлаў Вароўскі, Максім Літвінаў, агент MI6 Артур Рэнсам і іншыя).

У 1919 быў першым савецкім консулам у Мексіцы[5], дзе стаяў у вытокаў адной з паралельна ўзніклых камуністычных партый і спрыяў стварэнню Лацінаамерыканскага бюро III Інтэрнацыянала. Паводле некаторых звестак, сустракаўся з прэзідэнтам Мексікі Венусціяна Карансай, якому прапанаваў ідэю антыімперыялістычнай барацьбы. У Мексіцы пазнаёміўся з індыйскім эмігрантам-нацыяналістам Манабендра Нат Роем, якога звярнуў у марксізм і прывёў у шэрагі Камуністычнага Інтэрнацыянала.

Пасля працы ў Мексіцы Барадзін кароткі час быў саветнікам у Шатландыі. У Турцыі, ізноў у якасці саветніка, Барадзін сустракаўся з Кемалем Атацюркам.

М. М. Барадзін у Наньчане. 1926.

У 19191922 працаваў у Камінтэрне. У 1922 як агент Камінтэрна быў арыштаваны ў Глазга (Вялікабрытанія) і пасля паўгадавога зняволення высланы з краіны.

З 8 верасня 1923 па ліпень 1927 — палітычны саветнік ЦВК Гаміньдана (Кітай)[5]. Барадзін змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Іванавіча Чарапанава[4][7]. Быўшы саветнікам і асабістым сябрам Сунь Ятсена, арганізоўваў саюз паміж партыяй Гаміньдан і кітайскімі камуністамі. Пасля здрады Чан Кайшы ў 1927 быў адкліканы ў Савецкі Саюз разам з жонкай, двума сынамі і Ганнай Стронг.

Праца ў СССР

Пасля вяртання ў СССР быў прызначаны намеснікам наркама працы[5]. У 19321934 намеснік дырэктара ТАСС[5]. З 1932 года — галоўны рэдактар англамоўнай газеты Московские новости (Moscow News)[5]. У 19411949 галоўны рэдактар Саўінфармбюро[5].

Арышт

Арыштаваны ў 1949 годзе падчас кампаніі па барацьбе з «касмапалітамі». Памёр 29 мая 1951 года[8] у выпраўленча-працоўным лагеры ў Сібіры. Паводле іншых звестак ён пасля закрыцця газеты «Московские новости» быў арыштаваны, сядзеў у Лефортаўскай турме і быў расстраляны.

Сям’я

Жонка — Фаіна (Фані) Сямёнаўна Барадзіна (у дзявоцтве Арлюк). Барадзін пазнаёміўся з жонкай у 1908 годзе на партыйным зборы ў Чыкага.

Дзеці:

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Mikhail Markovich Borodin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Borodin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бородин Михаил Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. 1 2 The tragedy of Chinese revolution — part II (англ.)
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Бородин (Грузенберг) Михаил Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
  6. Ліст да амерыканскіх рабочых
  7. Вячеслав Михайлович Лурье, Валерий Яковлевич Кочик ГРУ: дела и люди 2003 ISBN 5-7654-1499-0, ISBN 978-5-7654-1499-6]
  8. Барадзін Міхаіл Маркавіч — артыкул у ВСЭ(недаступная спасылка)
  9. Хто вы, Норман Барадзін?(недаступная спасылка)
  10. Андрэ Мальро. Пасляслоўе да рамана «Заваёўнікі» Архівавана 2 лістапада 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Янавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Консулы СССР у Мексіцы
Катэгорыя·Памерлі ў турмах Расіі
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Дыпламаты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэлегаты IV з’езда РСДРП
Катэгорыя·Асобы