Міхаіл Карнілавіч Канькоў (нар. 16 кастрычніка 1947, вёска Пачашова, Глазаўскі раён, Удмуртыя - 16 красавіка 2015, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі мастак і дызайнер.
У 1966 годзе скончыў Кунгурскае прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка камня». Быў прызваны ў Савецкую армію ў Брэст, дзе і застаўся пасля заканчэння тэрміну службы. Працаваў у галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі.
Памёр 16 красавіка 2015 года ў Брэсце. 18 красавіка пасля адпявання ў Свята-Серафімаўскай царкве быў пахаваны на гарадскіх могілках Плоска[2].