wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кеўра. Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра (нар. 7 студзеня 1943, в. Галімшчына Баранавіцкай вобласці БССР) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар, родапачынальнік клінічнай фармакалогіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і з 1967 года пачаў там працаваць.

У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фармакологическая характеристика соединения 48/80», матэрыялы якой былі перададзены краінам Савета эканамічнай узаемадапамогі.

Навучаўся Правілам правядзення клінічных выпрабаванняў у Францыі (1992), Германіі (1995), ЗША (1997), Расіі (1995, 1998, 2000).

З’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі клінічных фармаколагаў СНД, членам рэдкалегіі навуковых часопісаў: «Ахова здароўя», «Лекавыя сродкі», «Рэцэпт», «Медыцына», «Медыцынскія навіны», «Навіны фармацыі», «Лячэбная справа».

Навуковая дзейнасць

Першым у Савецкім Саюзе атрымаў званне дацэнта па клінічнай фармакалогіі. Першым у Беларусі пачаў чытаць курс па гэтай дысцыпліне (у МДМІ) і стаў першым загадчыкам створанай ім кафедры

Упершыню ў свеце вызначыў ўдзел індуцыбельнага альфа-фактару некрозу пухлін у генэзе лекавай гастрапатыі, выкліканай нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі, і даказаў магчымасць выкарыстання пентаксіфіліна для прафілактыкі гастраінтэстынальных ускладненняў.

Удзельнічаў у стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь службы клінічнай фармакалогіі. На працягу 19 гадоў з’яўляўся галоўным пазаштатным клінічным фармаколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 280 навуковых прац, 7 манаграфій[2].

Узнагароды

Лаўрэат прэміі ЛКСМБ. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, ЦК ЛКСМБ, ЦК УЛКСМ, Ганаровым Знакам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР. Ганаровы донар СССР. У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём СНД «За заслугі ў навуковай дзейнасці».

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/1456/
  2. Кевра Михаил Константинович
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фармаколагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фармаколагі Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя донары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ