wd wp Пошук:

Міхаіл Дзмітрыевіч Дзеруноў

Міхаіл Дзмітрыевіч Дзеруноў (нар. 1930 , в. Пароеўка , Чавускі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У калгасе «Перамога» працуе з 1946 года, спачатку калгаснікам, а затым з 1949 года — трактарыстам. Працаваў на трактары ДТ-54, МТЗ, быў звеннявым па вырошчванню льну, бульбы. У 1978 годзе ураджайнасць бульбы ў яго звяне склала 380 ц з гектара.

12 красавіка 1979 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і высокі ўзор працоўнага гераізму, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў, у 1985 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоунага Савета БССР.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы