wd wp Пошук:

Міхаіл Георгіевіч Гелавані

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гелавані.

Міхаіл Георгіевіч Гелавані (1892/1893 — 1956) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр тэатра, кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1950). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1947, 1950).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1893 (25 снежня 1892) у вёсцы Ласурыя (па іншых крыніцах — у паселішчы Спатагоры) Кутаіскай губерні (цяпер — у Цагерскім муніцыпалітэце, Грузія). Бацькі яго, якія паходзілі з лечхумскіх князёў Гелавані, займаліся сельскай гаспадаркай.

У юнацкім узросце валодаў выдатным барытонам і спяваў у царкоўным хоры. Сцэнічную дзейнасць пачаў у грузінскім тэатры Баку ў 1912 годзе. Затым граў у тэатрах Батумі (1913—1914 і з 1916), Кутаісі (1914—1915). У 1919—1920 гадах вучыўся ў драматычнай студыі пад кіраўніцтвам Г. Джабадары ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі). У 1921—1922 і ў 1936—1939 гадах — акцёр Тбіліскага тэатра ім. Шата Руставелі. У тэатры займаўся рэжысурай, ставіў спектаклі. Упершыню сыграў ролю І. В. Сталіна ў тэатры ў 1937 г. («З іскры …» Ш. Дадыяні).

З 1924 года — акцёр, з другой палове 1920-х гадоў — таксама і рэжысёр трэста АТ «Дзяржкінпрам Грузіі» (цяпер «Грузія-фільм»), у 1927 годзе — рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Арменкино» (цяпер «Арменфільм»).

У 1942—1948 гадах — акцёр МХАТа, у 1954—1956 — Тэатра-студыі кінаакцёра (абодва ў Маскве).

Рэжысёр Георгій Данелія сцвярджаў, што Міхаіл Георгіевіч граў Сталіна шмат разоў, але ні разу асабіста яго не бачыў. Ведаючы, што Міхаіл Чыяўрэлі часта сустракаецца са Сталіным, ён прасіў яго аб сустрэчы з генералісімусам. Але, у выніку розыгрышу Чыяўрэлі, Гелавані трапіў у далікатную сітуацыю і пасля гэтага яму не давяралі ролі Сталіна.

Зноскі

  1. Геловани Михаил Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Mihail Gelovani // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рача-Лечхумі і Квема Сванеці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты Грузінскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня