wd wp Пошук:

Міхаіл Віктаравіч Башура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Башура. Міхась Віктаравіч Башура (нар. 25 чэрвеня 1975, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік і выдавец.

Біяграфія

Скончыў школу з залатым медалём (1992). Скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыі «Летуценнік», працаваў у школе настаўнікам беларускай літаратуры, у часопісах «Першацвет» і «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнічаў з газетамі «Строительная газета» і «Столичные новости». Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 года сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопіс «Виртуальный мир» і газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопіса «Электроника». У 2007 годзе сумесна з пісьменнікам Зміцерам Вішнёвым заснаваў выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

У 2010 годзе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Аштрафаваны на 17,5 млн рублёў (500 базавых велічынь) па абвінавачанні ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту[2], да суда правёў тры месяцы за кратамі.

Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Паперус», якое з’яўляецца часткай культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».

Творчасць

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 годзе ў часопісе «Першацвет». Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Крыніца», газетах «Культура», «Беларуская маладзёжная», «Понедельник», «Наша Ніва». У 1996 годзе выдаў друкапіс «Снег у сне, ці Снежны сон. Сон у снезе, ці Снежны сон». Аўтар кніг «Паліванне на мух (са шланга)» (2002) і «Думкі — гэта не гульня» (2010).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 29 снежня 2021.
  2. Віталь Гарбузаў Міхась Башура: «Да людзей за кратамі ставяцца як да жывёл…»(нявызн.). «Народная воля». Праверана 6 снежня 2010.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Культура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Члены «Гавары праўду»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных