wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыштаповіч. Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч (нар. 22 красавіка 1956, Брылькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Кастрамскі тэхналагічны інстытут (інжынер-механік-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (юрыст).

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым Валожынскага масласырзавода Мінскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў вучнем слесара Валожынскага льнозавода. Быў майстрам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Крупскага льнозавода, галоўным інжынерам Валожынскага льнозавода, дырэктарам Нясвіжскага льнозавода, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Нясвіжскі льнозавод». Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Криштапович Михаил Васильевич Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка