.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Аркадзевіч Фейман (нар. 3 красавіка 1951[1], Магілёў, БССР, СССР) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Беларусі, трохразовы чэмпіён краіны, сярэбраны і бронзавы прызёр нацыянальнай першасці, двухразовы ўладальнік Кубка, шэсць раз браў удзел у «Матчы зорак»[2].
З 2010 па 2011 год быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.
У якасці баскетбаліста выступаў у чэмпіянаце СССР за наступныя клубы:
У чэмпіянаце БССР выступаў за каманду Інстытута фізічнай культуры.
Працаваў дзіцячым трэнерам у мінскай СДзЮШАР №10. Пасля працаваў з мужчынскімі клубамі ў чэмпіянаце Беларусі.
Быў галоўным трэнерам наступных клубаў:
Сезон | Клуб | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
1998-99 | РШВСМ-РВАР | Вышэйшая ліга | 10 | ||
1999-00 | РШВСМ-БДПА | Вышэйшая ліга | 7 | ||
2000-01 | РШВСМ-БДПА | Вышэйшая ліга | 5 | Групавы этап | |
2002-03 | РШВСМ | Першая ліга | 1 | 7-е месца | |
2003-04 | РШВСМ | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Бронзавы прызёр | |
2004-05 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Бронзавы прызёр | |
2005-06 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Пераможца | Пакінуў каманду падчас сезону ў лютым 2006 г. |
2006-07 | Гродна-93 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Бронзавы прызёр | |
2007-08 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2008-09 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Пераможца | |
2010-11 | Віталюр-РДВАР | Вышэйшая ліга | 7 | Прыйшоў у каманду падчас сезону ў лютым 2011 г. |
У 2010—2011 гадах узначальваў мужчынскую зборную Беларусі. Таксама ў розныя гады працаваў са зборнымі малодшых узростаў.
Двойчы (2007, 2008) прызнаваўся лепшым баскетбольным трэнерам года Беларусі[3].