У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кац. Міхаіл Аляксандравіч Кац (нар. 10 лістапада 1948) — спартсмен (міжнародныя шашкі) і трэнер, міжнародны гросмайстар, чэмпіён Беларусі (1978, 1981), заслужаны трэнер БССР і СССР. Узначальваў Беларускую федэрацыі шашак.
У якасці трэнера падрыхтаваў чэмпіёнак свету Людмілу Сахненка, Алену Альтшуль, Зою Садоўскую, пераможцаў Сусветнай шашачнай алімпіяды Яўгена Ватуціна і Аляксандра Прэсмана, двухкратную сярэбраную прызёрку чэмпіянатаў свету (1981, 2005) Ірыну Пашкевіч і яшчэ многіх моцных шашыстаў[3].