wd wp Пошук:

Міхаіл Ігнатавіч Аверын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аверын. Міхаіл Ігнатавіч Аверын (1891, в. Пачапава, Навагрудскі павет (цяпер Баранавіцкі раён) — 8 мая 1943, ГУЛАГ) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. У красавіку 1933 прызначаны намеснікам наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. Пасля пастановай сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацавання кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамендаваны яе старшынёй». У 19341935 старшыня Віцебскага гарадскога савета.

З 1936 начальнік цэха Беларускай раённай электрастанцыі, пасля дырэктар Полацкага цагельнага завода.

2 верасня 1936 пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разведкі». У лютым 1937 выведзены са складу ЦВК БССР. Па яго апеляцыі бюро ЦК КП(б)Б у красавіку 1937 адмяніла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацвердзіліся.

6 снежня 1937 арыштаваны і 28 верасня 1938 «тройкай» НКУС асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Новасібірскай вобласці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў ГУЛАГу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе