wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Капцераў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Капцераў. Міхаіл Іванавіч Капцераў (12 ліпеня 1938, в. Міхалінава , Дубровенскі раён — 1990) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія

Пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1952 годзе пачаў працаваць у калгасе «Чырвоны сцяг». Скончыў Высокаўскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў камбайнёрам Арловіцкай МТС.

У 1957 годзе быў прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію. З 1960 года працаваў механізатарам у саўгасе імя Чарняхоўскага, потым — брыгадзірам. У 1976 годзе намалаціў за жніво 687 тон зерня.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаілу Іванавічу Капцераву ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

З 1980 года па 1985 год — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе