wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Бакланаў

Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лістапада 1914, в. Іваніўка, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня, цяпер Валнавахскі раён, Данецкая вобласць — 23 студзеня 1990, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія

У 19321936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 19361941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[2].

Творчасць

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)
Галоўны корпус БДУ

Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (19481950), будынак ЦСУ (19521954)[2], архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957[2]), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 19731980), медыцынскага інстытута (1966), БДУ (корпус факультэта радыёфізікі і электронікі, 1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай) у Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (19681972[2]) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне[1].

Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954)[2]. У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Бакланов Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
  4. К 95-летию со дня рождения Михаила Ивановича Бакланова Архівавана 12 чэрвеня 2011. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валнавахскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыупальскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня