wd wp Пошук:

Міхаэль Шмід

Міхаэль Шмід (ням.: Michael (“Mike”) Schmid, нар. 18 сакавіка 1984, Фруціген, кантон Берн) — швейцарскі фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у скі-кросе.

Міхаэль першапачаткова займаўся горнымі лыжамі, у 16 гадоў перайшоў у фрыстайл. Выступае за клуб SK Frutigen.

У студзені 2004 года дэбютаваў у Кубку свету. У студзені 2006 года ўпершыню падняўся на подыум на этапе Кубка свету, у студзені 2009 года атрымаў першую перамогу. Усяго на этапах Кубка свету станам на сакавік 2010 года атрымаў 4 перамогі, 11 разоў займаў месца ў першай тройцы. Лепшы вынік у заліку Кубка свету ў дысцыпліне «скі-крос» — 4 месца ў сезоне 2006/2007, у агульным заліку — 12 месца ў сезоне 2005/2006.

Міхаэль Шмід тройчы выступаў на чэмпіянатах свету: у 2005 годзе заняў 6 месца, у 2007 годзе — 10 месца, у 2009 годзе — 15 месца.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы ўпэўнена выйграў залаты медаль у скі-кросе, паказаўшы лепшы час у кваліфікацыі і ва ўсіх чатырох фінальных заездах.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
  2. http://www.huffingtonpost.com/2010/02/22/vancouver-olympics-2010-a_n_471303.html
  3. 1 2 Olympedia — 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Берн
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Фрыстайлісты Швейцарыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў